Страхаванне ад небяспечных захворванняў

Спакой які можна купіць

Заключыўшы дагавор страхавання, вы забяспечыце работнікам і іх сем'ям фінансавую абарону ў выпадку дыягнаставання ў застрахаванай асобы інфекцыйнага (небяспечнага) захворвання на працягу дзеяння дагавора страхавання.

 

Правіламі страхавання прадугледжаны наступны пералік інфекцыйных (небяспечных) захворванняў:

-ВІЧ - інфекцыя (СНІД);

-сухоты;

-вірусны гепатыт (за выключэннем віруснага гепатыту А);

-асабліва небяспечныя інфекцыі - чума, халера, натуральная воспа;

-інфекцыйныя захворванні: тыф, паратыф А, Б, сальманелёз, амебіяз, поліяміэліт, лептастыроз, афрыканскі трыпанасмоз, бруцэлёз, дыфтэрыя, менінгакокавая інфекцыя, сібірская язва, шаленства, лейшманіёз, слупняк вірус , вірусны гепатыт А, малярыя;

-каранавірусная інфекцыя (код па МКБ-10: B 34.2, B 97.2 (J12.8)).

 

Пры выбары Варыянту страхавання прадугледжаны пэўны пералік захворванняў, на выпадак заражэння інфекцыйным (небяспечным) захворваннем. Каранавірусная інфекцыя ўключана ў варыянты "Здароўе" IV і "Здароўе" V.

 

Застрахаванай асобай можа з'яўляцца:

Па варыянце «Здароўе IV» - любая фізічная асоба, якая пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Па варыянтах «Здароўе I», «Здароўе II», «Здароўе III», «Здароўе V» - любая фізічная асоба, якая пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца:

- работнікам арганізацыі аховы здароўя, у т.л. органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд;

- работнікам медыцынскіх службаў дзяржаўных органаў;

- індывідуальным прадпрымальнікам, які ажыццяўляе медыцынскую дзейнасць;

- работнікам установы адукацыі;

- асобай радавога і начальніцкага складу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

- ветэрынарным работнікам;

- студэнтам (навучэнцам) медыцынскіх, ветэрынарных ВНУ, СНУ;

- работнікам харчовай прамысловасці;

- работнікам зверагаспадарак, рыбгасаў, птушкафабрык, жывёлагадоўчых комплексаў;

- работнікам сельскагаспадарчых арганізацый;

- работнікам гандлю і грамадскага харчавання.

     

      Важна ведаць!

1. Дагавор страхавання заключаецца як са спісам работнікаў, так і без яго. У апошнім выпадку страхаванне ажыццяўляецца па спісачнай колькасці работнікаў страхавальніка (застрахаванымі лічацца асобы, якія знаходзяцца на дату заключэння дагавора страхавання ў працоўных адносінах са страхавальнікам). У перыяд дзеяння дагавора страхавання дапускаецца выключэнне, замена работнікаў, а пры страхаванні са спісам магчыма таксама павелічэнне колькасці застрахаваных.

2. Па варыянту "Здароўе IV" дагавор страхавання ўступае ў сілу па пагадненню бакоў з 00 гадзін 00 хвілін любога дня, але не раней як праз 5 (пяць) каляндарных дзён з дня выплаты страхавой прэміі або першай яе часткі.

3. Устанаўліваецца мінімальны памер страхавой сумы па варыянце "Здароўе IV", пры страхаванні за кошт сродкаў прадпрыемстваў у памеры 2 000 (дзвюх тысяч) беларускіх рублёў на адну застрахаваную асобу.

 

Ориентировочный размер страховой премии на одно застрахованное лицо при страховой сумме 4000 рублей  и сроке действия договора страхования 1 год для страхователя – юридического лица:

Вариант страхования

Страховая премия, руб.

Здоровье I

12,00

Здоровье II

100,00

Здоровье III

128,00

Здоровье IV

141.20

Здоровье V

156,00


 

                     

Правілы №2 Добраахвотнага страхавання ад небяспечных захворванняў

 

expand_less