|
..
|
Як працуе сістэма страхаванняЯк працуе сістэма страхавання?
Як так атрымліваецца, Вы плаціце мала (страхавы ўзнос), а пры наступленні страхавога выпадку Вам выплачваюць шмат? Падобна на «бясплатны сыр».
Зусім не. Усё па-чэснаму.
Кожны кліент (страхавальнік) плаціць страхавы ўзнос, які папаўняе страхавы фонд. Кліентаў шмат, узносаў шмат, а вось няшчасных выпадкаў і, адпаведна, страхавых выплат, адбываецца мала. Кожны раз, калі чалавек плаціць страхавы ўзнос, ён укладае свае грошы ў агульны фонд і купляе ўпэўненасць, што, пры неабходнасці, яму будзе выплачана страхавое пакрыццё ў поўным аб’ёме.
Сістэма страхавання. Чалавек плаціць грошы за страхавы поліс, а пакрыццё ему выплачваюць, толькі калі адбудзецца няшчасны выпадак. За што ён плаціць? Куды знікаюць яго грошы? А адкуль бяруцца грошы на страхавое пакрыццё? Поліс жа каштуе нядорага, а выплаты бываюць па некалькі мільёнаў рублёў. Страхаванне - набыццё спакою. *Выбачайце за рускамоўныя ілюстрацыі, на данны момант гэтыя малюнкі знаходзяцца у перакладзе. ![]() ![]() Пры страхаванні чалавек не губляе грошы, калі з ім не адбываецца нічога страшнага. Набываючы страхоўку, ён набывае сабе спакой. Ён не турбуецца аб тым, дзе ўзяць грошы на лячэнне, аднаўленне кватэры ці аўтамабіля, калі адбудзецца няшчасны выпадак. А калі няшчасце ўсё ж такі здарыцца, страхавое пакрыццё пакрые расходы на рамонт ці набыццё новай маёмасці. У сярэднім, выплаты перавышаюць страхавы ўзнос у 40 разоў.
Але адкуль у страхавой кампаніі столькі грошай на такія выплаты па страхавых выпадках? Страхавы фонд фармуецца са ўзносаў кліентаў. Кожны страхавальнік уносіць невялікі ўклад - страхавы ўзнос - і набывае сабе ўпэўненасць, што, калі страхавы выпадак з ім адбудзецца, яму выплацяць пакрыццё. ![]() Страхавыя выпадкі звычайна адбываюцца з невялікім працэнтам застрахаваных. З 40 страхавальнікаў за выплатай звяртаюцца 4, і страхавы фонд поўнасцю кампенсуе выплату пацярпелым. Сума страхавога ўзносу разлічана такім чынам, што, нават калі колькасць пацярпелых рэзка вырасце, як, напрыклад, у 2009 годзе пасля чэрвеньскіх ураганаў у Беларусі, то ў страхавым фондзе хопіць сродкаў, каб кампанія магла выканаць усе свае абавязацельствы.
Час змяняць звычкі.Дазволеная раскоша. Сёння быць спакойным і ўпэўнена глядзець у будучыню - раскоша, якую можна нядорага набыць. Бытуе памылковае меркаванне, што страхаванне - паслуга толькі для забяспечаных людзей, якія баяцца страціць свае багацці і гатовы набываць дарагія страхавыя полісы. Але маёмасць ёсць ува ўсіх, і менавіта багатым людзям бывае складана аднавіць яе ці набыць новую пасля няшчаснага выпадку. Страхаванне - гэта паслуга, разлічаная на кожнага. Напрыклад, застрахаваць кватэру на 12 000 000 рублёў можна за 45 000 рублёў за год, а дамашнюю маёмасць на 5 000 000 - за 40 000 рублёў за год. Фінансавая бяспека. Сучаснае страхаванне – эфектыўны сродак фінансавай абароны. Эфектыўнасць сістэмы страхавання праверылі ў 2009 годзе ўраганы і навальніцы ў чэрвені і ліпені. Людзі, ў якіх быў страхавы поліс, атрымалі пакрыццё ад страхавой кампаніі і змаглі адразу пачаць аднаўляць загінуўшую ці пашкоджаную маёмасць, не чакаючы выдачы крэдыту. У заходніх краінах страхавы поліс ёсць амаль у кожнага. У Беларусі ўжо кожны трэці працаздольны грамадзянін карыстаецца паслугамі страхавых кампаній. І колькасць страхавальнікаў кожны дзень расце. Версія для друку |
+375 (17) 269-26-03 ..
|


