..

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў

Пры наступленні страхавога выпадку неабходна:

Выклікаць ДАІ на месца здарэння і дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху, паведаміць адзін другому і пацярпелым сваё імя, прозвішча, адрас, прад’явіць страхавое пасведчанне (страхавы поліс, страхавы сертыфікат, сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Атрымаўшы на месцы здарэння ад ДАІ даведку пра ДТЗ, на працягу пяці рабочых дзён падаць пісьмовую заяву (запоўніць спецыяльна прадугледжаныя бланкі заявы, якія прадаставіць страхавая кампанія) страхоўшчыку. Адрас страхоўшчыка і нумар  тэлефона знаходзіцца на кожным бланку страхавога пасведчання.

Пацярпеламу боку варта звяртацца ў страхавую кампанію прычыняльніка шкоды.

Калі ДТЗ адбылося ў выхадны або святочны дзень, пісьмовую заяву належыць падаць страхоўшчыку на працягу першых пяці рабочых дзён пасля выхадных дзён.

У выпадку, калі ў прычыняльніка шкоды на момант ДТЗ няма сапраўднага дагавору абавязковага  страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (сапраўднага сертыфіката «Зялёная карта», поліса пагранічнага страхавання), пацярпеламу боку трэба звярнуцца ў Беларускае бюро па транспартным страхаванні (калі ДТЗ адбылося ў выхадны дзень, звярнуцца неабходна на працягу пяці рабочых дзён пачынаючы з першага рабочага дня, наступнага за выхадным днём).

Дакументы неабходныя для страхавой выплаты, пры звароце да страхоўшчыка (у Беларускае бюро па транспартным страхаванні):
1. Даведку ДАІ (выдадзеную на месцы ДТЗ).

2. Тэхнічны пашпарт на пашкоджаны транспартны сродак.

3. Пашпарт для фізічнай асобы.

4. Вадзіцельскае пасведчанне.

Для юрыдычнай асобы:
1. Даверанасць на імя супрацоўніка прадпрыемства на права прадстаўлення інтарэсаў арганізацыі па ўрэгуляванні прычыненага ўрону, які ўзнік у выніку ДТЗ.

2.Копіі пуцявога ліста на транспартны сродак, які ўдзельнічаў у ДТЗ.

3.Рэквізіты банка, які абслугоўвае, з указаннем нумару разліковага рахунку арганізацыі, на які належыць перавесці страхавое пакрыццё.


Версія для друку
+375 (17) 269-26-03
..
Создание сайта:
© 2012 Белгосстрах, Все права защищены.
Яндекс.Метрика Страховой каталог INS.ORG.RU