..

Страхаванне сельскагаспадарчых культур і шматгадовых насаджэнняў

Нягледзячы на ўсе дасягненні навукі і тэхнікі, самая важная для чалавека галіна — сельская гаспадарка — дагэтуль застаецца залежнай ад капрызаў прыроды. Ліўневыя дажджы або працяглыя замаразкі могуць стаць сапраўдным бедствам для аграрыяў. Абараніць інтарэсы беларускіх сельгасвытворцаў заклікана добраахвотнае страхаванне сельскагаспадарчых культур і шматгадовых насаджэнняў, распрацаванае спецыялістамі кампаніі Белдзяржстрах.


Аб’екты страхавання:
– будучы ўраджай сельскагаспадарчых культур;
– шматгадовыя насаджэнні.


Страхавы кошт:
– па сельскагаспадарчых культурах — разліковы кошт ураджаю (зыходзячы з сярэдняй ураджайнасці з 1 гектара і дзеючых цэн (закупачнай, рэалізацыйнай), у разліку на ўсю плошчу, з якой запланавана атрыманне ўраджаю;

– па шматгадовых насаджэннях — сапраўдны кошт на дзень заключэння дагавору страхавання з улікам разліковага кошту ўраджаю па пладаносячых шматгадовых насаджэннях.


Перыяд страхавання:
– сельскагаспадарчых культур — ад моманту сяўбы (пасадкі) да моманту ўборкі ўраджаю;
– для шматгадовых насаджэнняў — са дня сыходу на зіму (спынення вегетацыі) да наступнага сыходу на зіму (спынення вегетацыі).


Вам гарантавана абарона ад такіх рызык, як:
– пажар, засуха;
– моцны вецер (у тым ліку шквал, смерч, ураган), моцны дождж, град, вымаканне, высокі ўзровень вады;
– выправанне, замаразак, вымярзанне;
– знішчэнне дзікімі жывёламі і насякомымі;
– крадзеж (шматгадовыя кветкі, саджанцы ў плодагадавальніках).


Дагавор страхавання можа быць заключаны па сукупнасці ўсіх указаных рызык, а таксама ў любой іх камбінацыі.

Сярэдні страхавы ўзнос 3000-38 000 еўра пры страхавой суме 500 000 еўра.


Версія для друку
+375 (17) 269-26-03
..
Создание сайта:
© 2012 Белгосстрах, Все права защищены.
Яндекс.Метрика Страховой каталог INS.ORG.RU