..

Страхаванне сельскагаспадарчай тэхнікі

Імклівымі тэмпамі развіваецца сельская гаспадарка ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках рэалізуемых урадам дзяржаўных праграм падтрымкі сельгасвытворцаў у гаспадаркі паступае новая дарагая тэхніка: трактары, камбайны, навясныя механізмы. На жаль, умовы, у якіх працуе сельскагаспадарчая тэхніка, складана назваць бяспечнымі: у гарачыню можа здарыцца пажар, пад час дажджу налятае вецер і бліскае маланка. Для падтрымкі сельгасвытворцаў спецыялістамі Белдзяржстраху распрацаваны спецыяльныя паслугі па страхаванню сельскагаспадарчай тэхнікі.


Аб’екты страхавання:
– трактары;
– самаходныя сельскагаспадарчыя машыны;
– прычэпы, паўпрычэпы і прычапныя прылады.


Страхавыя рызыкі:
– страта (гібель) або пашкоджанне маёмасці, якое ўзнікла ў выніку аварыі, пажару, выбуху, стыхійных бедстваў, выхаду падглебавых вод, прасадкі грунту, абвалу, апоўзня, падзення пілатуемага лятальнага апарату, а таксама ў выніку неправамерных дзеянняў трэціх асоб;

– угон, крадзеж.


Страхавое пакрыццё:
– пры гібелі (страце) — у памеры страхавой сумы, устаноўленай дагаворам страхавання;
– пры пашкоджанні — у памеры аднаўленчых выдаткаў (матэрыялаў і запчастак, аплаты працы па рамонту, выдаткаў па дастаўцы матэрыялаў і запчастак да месца рамонту і іншых выдаткаў для аднаўлення тэхнікі да стану, у якім яна знаходзілася да наступлення страхавога выпадку);
– урону, які ўзнік у выніку пажару, што ўзнік унутры ўстановак, якія выкарыстоўваюць агонь або цяпло для тэхналагічных працэсаў, а таксама ўрону, які ўзнік у выніку ўздзеяння на тэхніку прадуктаў гарэння, гарачых газаў, высокай тэмпературы і мер пажаратушэння, якія прымяняюцца з мэтай прадухілення далейшага пашырэння і гашэння агню;
– выдаткаў па прыняццю страхавальнікам мер па змяншэнні страт пры наступленні страхавога выпадку.

Сярэдні страхавы ўзнос 300 еўра пры страхавой суме 100 000 еўра.


Версія для друку
+375 (17) 269-26-03
..
Создание сайта:
© 2012 Белгосстрах, Все права защищены.
Яндекс.Метрика Страховой каталог INS.ORG.RU