..

Добровольное страхование медицинских расходов

Белдзяржстрах прапаноўвае страхавыя медыцынскія праграмы, якія могуць уключаць амбулаторна-паліклінічную, стацыянарную, стаматалагічную медыцынскую дапамогу, а таксама медыкаментознае забеспячэнне пры амбулаторна-паліклінічным лячэнні.

Страхавым выпадкам па дагаворы добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў з’яўляецца зварот па медыцынскія паслугі ў арганізацыі аховы здароўя па атрыманне лячэбнай, кансультатыўнай, дыягнастычнай і прафілактычнай дапамогі з нагоды захворванняў, у тым ліку хранічных, траўмаў, атручванняў. Медыцынскія паслугі аказваюцца застрахаванай асобе ў арганізацыях аховы здароўя, з якімі заключаны дагаворы на абслугоўванне застрахаваных асоб.

Страхавы ўзнос складае на адну застрахаваную асобу ад 100$ і залежыць ад выбранай страхавальнікам страхавой праграмы, страхавой сумы, узросту застрахаванай асобы. Пры заключэнні дагавору страхавання з фізічнай асобай застрахаваная асоба запаўняе дэкларацыю пра стан здароўя, на падставе якой вызначаецца група здароўя застрахаванай асобы.

Застрахаваны мае права выбраць і ўстанову, і спецыяліста, да якога ён хоча трапіць на прыём. Пералік дзяржаўных медустаноў дазваляе аказваць медыцынскую дапамогу на самым высокім узроўні па захворваннях любога профілю. Застрахаваны мае права і на бальнічны ліст пры наўянасці прыкмет непрацаздольнасці.

Пры неабходнасці кліент можа выбраць праграму з абслугоўваннем у дзяржаўных і камерцыйных медустановах.

Пры абслугоўванні па страхоўцы толькі ў камерцыйных медустановах кліента чакае больш высокі кошт поліса і ўрэзаны пералік медыцынскіх паслуг. Безумоўна — калі страхавы поліс уключае медыкаментознае забеспячэнне, як і стаматалагічная дапамога, яно ўваходзіць у лік дадатковых паслуг. Але гэтыя паслугі абмежаваныя лімітамі і залежаць ад страхавой сумы.

Для арганізацыі і каардынацыі аказання медыцынскай дапамогі ў Белдзяржстраху маецца кругласутачнаяя ўрачэбная служба — аддзел Асістансу.

Полісы добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў можна набыць у любым падраздзяленні Белдзяржстраху.

Атрымаць дадатковую інфармацыю або кансультацыю можна па тэлефонах: (8 017) 335-4071, 335-40-75.


Версія для друку
+375 (17) 269-26-03
..
Создание сайта:
© 2012 Белгосстрах, Все права защищены.
Яндекс.Метрика Страховой каталог INS.ORG.RU