..

Страхаванне мабільных тэлефонаў і іншых партатыўных прылад

Мабільныя тэлефоны і смартфоны даўно ўжо не раскоша, а сродак сувязi. Але некаторыя з іх каштуюць нятанна. Таму пры пакупцы ўзнікае пытанне: як абараніць сябе на выпадак крадзяжу тэлефона? Адказ просты: скарыстацца новай паслугай Белдзяржстраху — страхаванне мабільнага тэлефона. Са страхавым полісам Белдзяржстраху вы заўсёды зможаце дазволіць сабе купіць такі ж тэлефон узамен скрадзенага.

Аб’екты страхавання:

– Мабільныя тэлефоны (апараты сотавай сувязі: партатыўныя тэлефоны стандартаў GSM або CDMA, смартфоны; радыётэлефоны стандарту DECT).
– Лічбавая фота-, відэа- і аўдыяапаратура (лічбавыя фотаапараты і фотакамеры, лічбавыя відэакамеры, лічбавыя дыктафоны, партатыўныя DVD-, CD-, MP3-плееры (прайгравальнікі) і іншая партатыўная апаратура, якая выкарыстоўвае лічбавы фармат для прыёму, захоўвання, апрацоўкі і передачы інфармацыі).
– Партатыўныя камп’ютэры (ноўтбукі; кішэнныя персанальныя камп’ютэры і іншыя персанальныя лічбавыя памочнікі: электронныя запісныя кніжкі, палмтоп, GPS-навігатары, камп’ютэры-бумажнікі, камунікатары і інш.).

Са страхавым полісам Белдзяржстраху вам гарантавана пакрыццё ўрону роўнага страхавой суме.

Страхавым выпадакам лічыцца страта прылады ў выніку крадзяжу, грабяжу, разбою незалежна ад яго месцазнаходжання ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Тарыфы: ад 3,5% ад кошту прылады.

Каб застрахаваць мабільны тэлефон або іншую партатыўную прыладу, неабходна:

– мець пры сабе свой пашпарт;
– дакумент (напрыклад, чэк) аб набыцці тэлефона (партатыўнай прылады) з указаннем звестак пра прадаўца;
– гарантыйны талон.

На страхаванне прымаюцца прылады, з даты выхаду на рынак (моманту вытворчасці) якіх прайшло не больш 3 гадоў. Пры заключэнні дагавору страхавання правяраецца працаздольнасць прылады і адсутнасць знешніх пашкоджанняў.

Перавагі Белдзяржстраху:

– Пры заключэнні адразу некалькіх дагавораў страхавання вы атрымліваеце скідку (страхаванне маёмасці, страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр).
– Гарантаванае пакрыццё ўрону.
– Самая шырокая сетка прадстаўніцтваў і цэнтраў продажаў.


Версія для друку
+375 (17) 269-26-03
..
Создание сайта:
© 2012 Белгосстрах, Все права защищены.
Яндекс.Метрика Страховой каталог INS.ORG.RU