..

Страхаванне помнікаў і надмагілляў

Белдзяржстрах прапаноўвае вам застрахаваць помнікі і надмагіллі.

Для заключэння дагавору страхавання неабходна мець на руках дакументы на выраб і ўстаноўку помніка і агароджы. Выгаданабывальнікам будзе асоба, указаная ў дакументах. Пры наступленні страхавога выпадку пакрыццё будзе выплачвацца менавіта яму.

Страхавыя выпадкі:

– стыхійныя бедствы — небяспечныя з’явы прыроды: моцны вецер ( у тым ліку шквал, смерч, ураган), град, моцны дождж, моцны снегапад, высокі ўзровень вады (пры паўнаводдзях, паводках, заторах), землетрасенне, абвал, апоўзень і іншыя небяспечныя з’явы прыроды, якія па сваёй інтэнсіўнасці (сіле), маштабу распаўсюджвання і (або) працягласці могуць прычыніць шкоду маёмасці грамадзян і інш.;
– няшчасныя выпадкі — выбух, падзенне дрэў, наезд транспартных сродкаў, падзенне пілатуемых і непілатуемых лятальных апаратаў і і нш.;
– неправамерныя дзеянні трэціх асоб — проціпраўныя дзеянні трэціх асоб (асоб, якія не з’яўляюцца суб’ектамі страхавання), факт здзяйснення якіх устаноўлены кампетэнтным органам і за якія заканадаўствам прадугледжана крымінальная або адміністрацыйная адказнасць.

Аб’екты страхавання:

– помнікі, надмагіллі (кветнікі);
– агароджы, іншыя вырабы і канструкцыі.

Страхавая сума роўная кошту помніка, агароджы і устаноўкі, указанай у дакуменце на выраб і ўстаноўку.

Страхавы ўзнос: 2% ад страхавой сумы.


Версія для друку
+375 (17) 269-26-03
..
Создание сайта:
© 2012 Белгосстрах, Все права защищены.
Яндекс.Метрика Страховой каталог INS.ORG.RU